Дарагія вучні і настаўнікі!
Вашай увазе прапануецца электронны дапаможнік па беларускай літаратуры для вучняў 6 класа. Тут змешчаны тэксты твораў, звесткі пра аўтараў, відэа і аўдыяматэрыял, творчыя заданні, тэсты, крыжаванкі.
Аўтар дапаможніка спадзяецца, што матэрыял будзе карысны пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў роднай літаратуры, факультатыўных заняткаў, а таксама паспрыяе лепшаму засваенню вучэбнага матэрыялу, развіццю вуснага і пісьмовага маўлення вучняў і павышэнню цікавасці да беларускай літаратуры.
Жадаю поспехаў у спазнанні новага!