Малюнкі родныя і з’явы!
Як вы мне любы, як цікавы!
1. Прачытайце абразок З.Бядулі "Зямля" і скажыце:
- Якім пачуццём прасякнуты твор?
- Чым з'яўляецца для пісьменніка родная зямля?
- Праз якія вобразы перадаецца хараство зямлі?
2. Прачытайце ўрывак з паэмы "Дзясяты падмурак" Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі" і разгледзьце рэпрадукцыю карціны Э.Рымаровіча "Студзень".
- Які настрой стварае П.Трус у вершы?
- Якія колеры пераважаюць на рэпрадукцыі мастака?
- Што на ваш погляд, яднае літаратурны твор і жывапіснае палатно?
3. Пазнаёмцеся з вершам Рыгора Барадуліна "Уцякала зіма ад вясны" і скажыце:
- Ці згодны вы з тым, што ён нагадвае казачную гісторыю?
- Што казачнае ў гэтым творы?
- Які троп дапамагае стварыць казачныя вобразы вясны і зімы?
4. Анатоль Вялюгін "Спелы бор".
- Якія незвычайныя малюнкі стварае паэт у вершы?
- Ці можна наступны фотаздымак уявіць у якасці ілюстрацыі да верша? Патлумачце адказ.
- Як вы думаеце, чаму верш А.Вялюгіна атрымаў такую назву?
5. А.Коршак "Кляновы ліст".

- Які настрой ствараецца гэтым вершам?
- Патлумачце сэнс першага вершаванага радка і вызначце, як называецца выкарыстаны тут троп.
- Разгледзце рэпрадукцыю карціны Э.Рымаровіча "Пачатак лістапада". Якой бачыць восень мастак? Ці ёсць агульнае ва ўспрыманні восені мастаком і паэтам?
6. І.Грамовіч "Воблакі"
- Ці даводзілася вам назіраць за воблакамі? На што падобны воблакі на фотаздымках?
- Якое апісанне воблакаў з твора І.Грамовіча найбольш спадабалася? Зачытайце яго.
- Знайдзіце і выпішыце азначэнні да слова "воблакі", якія ўжываюцца ў празаічнай замалёўцы.
- Якія думкі пісьменніка пра воблакі вам найбольш запомніліся? Выпішыце іх у сшытак.
- Паразважайце, чаму воблакі - гэта "мары маленства, мары аб пазнанні нязведанага".
- Узнавіце ў памяці назвы твораў і іх аўтараў.
- Успомніце творы, якія вас асабліва захапілі? З дапамогай якіх мастацкіх сродкаў(тропаў) ствараюцца такія апісанні прыроды?
- Падбярыце прыклады мастацкіх сродкаў з вывучаных у гэтым раздзеле твораў.
- Разгледзьце ўважліва рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў (на выбар) і падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму: "Прыгажосць прыроды роднага краю". Выкарыстайце пры гэтым урыўкі вывучаных твораў.
- Складзіце разважанне на тэму: "Чаму чалавеку неабходна шанаваць родную зямлю".
Комментариев нет:
Отправить комментарий