Вайна - боль і памяць народа

Я вас прашу, не зведаў хто вайны,
Прашу вас, мае дочкі і сыны, 
Узяць хоць долю памяці маёй, 
Каб потым ёй не зарасці травой.

1. Мікола Сурначоў "У стоптаным жыце"

  • Які момант з жыцця "хлапца маладога" згадваецца ў творы? 
  • Выпішыце з верша словы і словазлучэнні, якія яшчэ больш адцяняюць трагізм падзеі. 
  • Як вы лічыце, чаму паэт такі скупы на мастація сродкі (тропы), на адкрытае выяўленне сваіх пачуццяў? 
  • Падрыхтуйцеся да вуснага водгуку на верш М.Сурначова "У стоптаным жыце". 
2. Аляксей Пысін "Проня"
  • Хто выступае галоўным героем верша? 
  • Якія тропы аўтар ужывае для апісання Проні? 
  • Чым завяршаецца верш? Што такой канцоўкай хацеў сцвердзіць аўтар? 
3. Паслухайце песню на верш А.Вярцінскга "Два полі" ў выкананні ВІА "Сябры" і Анатоля Ярмоленкі:
  • Якія пачуцці абудзіў у вас запіс песні, якія думкі выклікаў? 
  • Падрыхтуйце вусны водгук на верш А.Вярцінскага "Два полі". 
4. Вячаслаў Адамчык "Салодкія яблыкі" (можна спампаваць). Разгадайце крыжаванку, каб праверыць, як вы засвоілі змест твора.
  • За якія справы і ўчынкі вам спадабаўся Тонік, а за якія вы яго асуджаеце? 
  • Чым можна вытлумачыць недарэчны ўчынак Тоніка? 
  • Вызначце ідэю апавядання В.Адамчыка "Салодкія яблыкі" 
  • Што абазначае назва твора? Ці дапамагае зразумець асноўную думку? Якую назву твору далі б вы? 
  • Як адносіцца аўтар да таго, што здарылася з Тонікам? На чыім ён баку? 
  • А як бы кожны з вас павёў сябе ў падобнай сітуацыі? Ці асуджаеце вы Тоніка за яго неабдуманы ўчынак? 
  • У чым крыецца, на вашу думку, сапраўдная прыгажосць чалавека? 

Пытанні і заданні да раздзела:

1. Якім настроем прасякнуты творы ў гэтым раздзеле?
2. Выканайце тэст па раздзеле.
3. Пазнаёмцеся з рэпрадукцыямі карцін на тэму вайны, падбярыце да іх радкі вершаў беларускіх паэтаў.
4. Што Вы ведаеце пра лёс вашых сваякоў ці знаёмых, якія былі сведкамі вайны з фашысцкай Германіяй.
5. Напішыце міні-сачыненне на адну з прапанаваных тэм:

  • "Хто скажа: "На вайне не страшна", не ведае нічога аб вайне". 
  • "Вайна і сённяшні дзень". 
  • "Ля помніка воіну-вызваліцелю".

    Комментариев нет:

    Отправить комментарий