Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.
1. Гэты жанр літаратуры існаваў яшчэ ў старажытнасці, а ў Беларусі з'явіўся ў толькі ў канцы 19 стагоддзя. Аднак ва ўсе часы творы гэтага жанру захаплялі людзей сваім досціпам і мудрасцю. Пазнаёмцеся з матэрыялам і адкажыце на пытанні (адказ аформіце ў выглядзе звязнага паведамлення):
- Пра які жанр літаратуры ідзе размова?
- Дзе ўзнікла байка і хто з'яўляецца першым вядомым байкапісцам?
- Пад уплывам чаго з'явілася байка ў Беларусі?
- Назавіце пачынальнікаў беларускай байкі.
- Як развіваўся гэты жанр ў Беларусі? Хто з вядомых беларускіх пісьменнікаў звяртаўся да яго?
- Хто з'яўляецца самым вядомым беларускім байкапісцам?
- Ці звяртаюцца да гэтага жанру сучасныя аўтары?
3. Пазнаёмцеся з байкай Якуба Коласа "Конь і Сабака".
- Назавіце галоўных герояў байкі. Якое ўражанне яны зрабілі на вас? Хто больш спадабаўся і чым?
- Якія рысы чалавечага характару высмейвае Я.Колас у байцы?
- Не ганарыся званнем, а ганарыся ведамі.
- Парады патрэбны і мудраму.
- Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
- Не ўсё тое золата, што блішчыць.
5. Прачытайце байку Уладзіміра Корбана "Малпін жарт" у адпаведнасці з яе тэмай і аўтарскай задумай. Ці быў у вашым жыцці падобны выпадак? Чым усё скончылася?
6. Міхась Скрыпка "Свіння і Баран".
- Як можна ахарактарызаваць Свінню? Чаму яе паводзіны выклікаюць смех?
- Ці можа Баран прыняць правільнае рашэнне?
- Звярніце ўвагу на мараль байкі. Ад чаго засцерагае нас аўтар?
Пытанні і заданні да раздзела:
- Правядзіце конкурс на выразнае чытанне любімай байкі.
- Зрабіце інсцэніроўку байкі(на выбар). Прыдумайце і па магчымасці стварыце афішу, касцюмы, дэкарыцыі.
- Складзіце сінквейн на тэму "Байка".
- Выканайце тэст, каб праверыць свае веды па раздзеле.
Комментариев нет:
Отправить комментарий