І досціп, і мудрасць

Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.



1. Гэты жанр літаратуры існаваў яшчэ ў старажытнасці, а ў Беларусі з'явіўся ў толькі ў канцы 19 стагоддзя. Аднак ва ўсе часы творы гэтага жанру захаплялі людзей сваім досціпам і мудрасцю. Пазнаёмцеся з матэрыялам і адкажыце на пытанні (адказ аформіце ў выглядзе звязнага паведамлення):
  • Пра які жанр літаратуры ідзе размова?
  • Дзе ўзнікла байка і хто з'яўляецца першым вядомым байкапісцам?
  • Пад уплывам чаго з'явілася байка ў Беларусі?
  • Назавіце пачынальнікаў беларускай байкі.
  • Як развіваўся гэты жанр ў Беларусі? Хто з вядомых беларускіх пісьменнікаў звяртаўся да яго?
  • Хто з'яўляецца самым вядомым беларускім байкапісцам?
  • Ці звяртаюцца да гэтага жанру сучасныя аўтары?
2. Пазнаёмцеся з байкамі К.Крапівы і выберыце адну, якая больш спадаблася для выразнага прачытання ў класе.

3. Пазнаёмцеся з байкай Якуба Коласа "Конь і Сабака".
  • Назавіце галоўных герояў байкі. Якое ўражанне яны зрабілі на вас? Хто больш спадабаўся і чым? 
  • Якія рысы чалавечага характару высмейвае Я.Колас у байцы
4. Прачытайце байку Алеся Звонака "Гарбуз" і патлумачце, як характарызуюць чалавека наступныя прыказкі: 
  • Не ганарыся званнем, а ганарыся ведамі. 
  • Парады патрэбны і мудраму. 
  • Шануй людзей, то і цябе пашануюць. 
  • Не ўсё тое золата, што блішчыць. 
У чым праўдзівасць байкі. Чаму яна вас навучыла?

5. Прачытайце байку Уладзіміра Корбана "Малпін жарт" у адпаведнасці з яе тэмай і аўтарскай задумай. Ці быў у вашым жыцці падобны выпадак? Чым усё скончылася?

6. Міхась Скрыпка "Свіння і Баран".

  • Як можна ахарактарызаваць Свінню? Чаму яе паводзіны выклікаюць смех? 
  • Ці можа Баран прыняць правільнае рашэнне? 
  • Звярніце ўвагу на мараль байкі. Ад чаго засцерагае нас аўтар? 

Пытанні і заданні да раздзела:

  1. Правядзіце конкурс на выразнае чытанне любімай байкі.
  2. Зрабіце інсцэніроўку байкі(на выбар). Прыдумайце і па магчымасці стварыце афішу, касцюмы, дэкарыцыі.
  3. Складзіце сінквейн на тэму "Байка".
  4. Выканайце тэст, каб праверыць свае веды па раздзеле.

Комментариев нет:

Отправить комментарий