Біблія - вечная і дзівосная кніга



Не дай Божа сэрцам знікнуць
І душой апасці,
Страціць веру і надзею
На жыццё і шчасце...

1. Прачытайце біблейскае паданне "Стварэнне свету" і ўзнаві паслядоўнасць спраў Бога ў першыя дні стварэння свету.

2. Параўнайце змест біблейскай "Прытчы пра блуднага сына" і рэпрадукцыю карціны Рэмбранта "Вяртанне блуднага сына".

3. Прачытайце верш Ф.Скарыны"Біблія"(у паэтычным ўзнаўленні Алеся Разанава) і адкажыце на пытанні:
  • Што адкрывае людзям Біблія? Чаму аўтар заклікае людзей яе чытаць?
  • У чым, на вашу думку, прызначэнне чалавека на зямлі?

4.Пазнаёмцеся з вершамі Я. Коласа "Не дай Божа сэрцам знікнуць" і М.Танка "Божа мой шчодрасці...".

  • З якой просьбай звяртаюцца паэты да Бога?
  • Што для іх галоўнае ў жыцці?
5. Пазнаёмцеся з беларускай батлейкай і спектаклем "Цар Ірад":

*6. У вольны час паглядзіце мультфільм"Гісторыі Старога Запавету":



Пытанні і заданні да раздзела:

1. Падрыхтуйце выступленне батлейкавага тэатра па "Прытчы пра блуднага сына". Пры падрыхтоўцы выканайце наступнае:

  • напішыце сцэнарый паводле прытчы пра блуднага сына;
  • прыдумайце і зрабіце лялькі ці кардонныя сілуэты герояў;
  • прыдумайце і стварыце дэкарацыі;
  • намалюйце афішу для пастаноўкі.
(Для ўзору стварэнння карыстайцеся матэрыялам "Цар Ірад" )

2. Патлумачце сэнс наступных радкоў:

У гэтай кнізе
Пачатак і завяршэнне
ўсёй чалавечай мудрасці...

- З якога твора яны ўзяты? Што вы ведаеце пра аўтара?

3. Перачытайце вершы Я.Коласа "Не дай Божа сэрцам знікунуць" і М.Танка "Божа мой шчодрасці" і адкажыце на пытанне: у чым аўтары бачаць прызначэнне Бібліі? Адказ падмацуйце адпаведнымі радкамі.

4. Выканайце тэст, каб праверыць свае веды па раздзеле.

Комментариев нет:

Отправить комментарий