Свет загадак і цудаў


Тут нешта і надзвычайнае ёсць
І неразгаданае нікім
У гэтым прыстанішчы родным маім.
Нешта… аб чым толькі знае зямля
І ў калыханцы сваёй нам пяе,
Калі прыпадаем грудзьмі да яе!
М.Танк

Беларуская міфалогія:

  • Ці задумваліся вы, чаму узнікла язычніцтва (ёсць яшчэ тэрмін "паганства")? У якіх багоў верылі нашы продкі да прыняцця хрысціянства? Паглядзіце відэаролік і атрымайце адказы на гэтыя і іншыя пытанні:
  • Пазнаёмцеся з беларускімі міфамі пра багоў і падрыхтуйце паведамленне пра аднаго з іх. Адказ дапоўніце малюнкам. У класе арганізуйце выставу малюнкаў на тэму беларускай міфалогіі.
  • А таксама запрашаем вас перанесціся ў свет міфічных духаў нашых продкаў.
  • Разгледзьце рэпрадукцыі карцін Валерыя Славука на тэму міфалогіі і параўнайце свае ўяўленні аб міфічных істотах і тое, як гэта ўбачыў мастак.

Заданні:

  1. На аснове дадзенага матэрыялу і ўласных пошукаў складзіце кароткі слоўнік багоў і міфічных духаў, у якіх верылі нашы продкі.
  2. Разгадайце крыжаванку "Міфічныя істоты" (Фон - работа В.Славука "Зюзя").

3. Якія абрады, звязаныя з міфамі, існуюць у Вашай мясцовасці?

Творы беларускіх пісьменнікаў:
- Ці адрозніваюцца гэтыя творы па настрою?
- Якія мастацкія тропы дапамагаюць стварыць вобраз вадзяніка ў вершы М.Багдановіча?
- Якім паказаны рыбін цар у казцы У.Караткевіча? Што мы даведаліся аб яго занятках?
- Напішыце міні-сачыненне, дапісаўшы сказы пра вадзяніка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий