Мой род. Родная зямля. Народ

Адкуль мы? Чые мы? І хто мы?
Скажы мне, зямля, па сакрэту.
М.Мятліцкі


  • Прачытайце першы раздзел кнігі і адкажыце на пытанне: якую ісціну пацвердзілі японскія вучоныя?
  • "Чалавек - гэта цэлая планета", - сцвярджае пісьменнік У.Ліпскі. Як можна патлумачыць гэту фразу?
  • Які ўрок вы атрымалі ад сустрэчы з гэтай кнігай?

2. Пятрусь Броўка. Паэма "Беларусь(можна спампаваць)
  • Пазнаёмцеся з першым раздзелам паэмы. Якой паўстае зямля Беларусі ва ўяўленні паэта?
  • Калі б вы былі мастаком, то якую ілюстрацыю да твора намалявалі б? Раскажыце, што вы хацелі б адлюстраваць на карціне, якія колеры выкарысталі б?

3. Прачытайце вершы Алеся Пісмянкова "Продкі" і Еўдакіі Лось "Продкі". Чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?
  • Што вы ведаеце аб веснавым свяце "Радаўніца"? Дапоўніце свой адказ, пазнаёміўшыся з відэаматэрыялам.
  • Ці наведваеце ў гэты дзень магілы продкаў? З якой мэтай? Для адказу скарыстайце радкі з верша Н.Гілевіча:
Род звядзецца, калі магіл не шанаваць.
Чаго мы ходзім на магілы?
Што нас вядзе пад сосен шум?
Ці жаль? Ці страх? Ці проста звычай?
Ці неўсвядомлены абрад?
Ці нейкай сілай таямнічай
Жыве ў нас памяць цяжкіх страт?
Чаго ідзём? Паплакаць горка?
Паспадзявацца? Клятву даць?
Ці, можа, з гэтакіх пагоркаў
Сваё жыццё нам лепш відаць?

4. Прачытайце казку Уладзіміра Караткевіча "Лебядзіны скіт". Разгадайце крыжаванку па творы (на фоне - ілюстрацыя М.Купавы).


  • Хто з герояў вам больш запомніўся? Апішыце яго, карыстаючыся тэкстам твора, знайдзіце патрэбныя цытаты для характарыстыкі.
  • Выпішыце з тэксту яркія выказванні - афарызмы, якімі так часта карыстаецца прыдворны паэт Юсуфі. Патлумачце адно з іх.
  • Як, паводле гэтага твора, узнікла назва нашай краіны?
  • Якое запаветнае жаданне выказвае паэт у вершы?
  • Як вы разумееце радкі: "...Каб легенды глухой сівізны Мне з даверам дубы шапталі..."
  • Якім паўстае ў вершы беларускі народ? Падбярыце патрэбныя азначэнні.

Пытанні і заданні да раздзела:

  1. Паразважайце, чаму кожны з нас павінен ведаць свае карані, памятаць продкаў?
  2. Дзе і калі нарадзіліся Вашы бацькі? Што Вы ведаеце пра жыццё іх братоў і сясцёр?
  3. Разгледзьце радавод Янкі Купалы і складзіце радавод Вашай сям'і (ён можа выглядаць, як на малюнку, або ў выглядзе дрэва, сузор'я, планет):


4. Выканайце выніковы тэст па раздзеле.

Комментариев нет:

Отправить комментарий