План-алгарытм працы з рэпрадукцыяй
- Хто аўтар карціны?
- Якая пара года адлюстравана?
- Што вы бачыце на пярэднім плане? У цэнтры? На заднім плане?
- Як выглядаюць дрэвы, неба і г.д.?
- Які тон фарбаў пераважае? Якое значэнне яны маюць?
- Які настрой стварае каларыт карціны?
- Якое ўражанне стварыла на вас карціна? Якія пачуцці выклікала?
- Апішыце ўбачанае, ужываючы эпітэты, параўнанні, метафары.
Як пабудаваць тэкст-разважанне
У такім тэксце звычайна даецца адказ на пытанні: чаму прадмет ці чалавек такі? чаму ён робіць так, а не інакш? чаму так адбываецца?
Будова тэкста:
- Тэзіс (асноўная думка);
- Доказ гэтай думкі (аргументы, прыклады);
- Вывад (вынік роздуму).
Як скласці сінквейн
Сінквейн - гэта творчая работа, якая мае кароткую форму верша. Ён складаецца з пяці радкоў, што не маюць рыфмы.
Алгарытм працы над сінквейнам:
Алгарытм працы над сінквейнам:
- Назва
- Два азначэнні
- Тры дзеясловы
- Сказ з чатырох слоў
- Сінонім(ці асноўная думка) назвы
Прыклад сінквейна на тэму "Мова":
Мова
Родная мілагучная
Люблю шаную сагравае
Прыгожа звініць сардэчнаю струною
Радзіма
Як зрабіць мультымедыйную прэзентацыю
Прэзентацыя - адна з разнавіднасцей рэкламы. Мэта прэзентацыі - зацікавіць аўдыторыю чымсьці новым, пазнаёміць з цікавым месцам, асобай. Інфармацыя павінна зацікавіць, заінтрыгаваць прысутных.
Для стварэння прэзентацыі можна выкарыстаць праграму PowerPoint, якая ёсць на любым камп'ютары або анлайн-сэрвісы Prezi, Google-прэзентацыя і іншыя.
Для стварэння прэзентацыі можна выкарыстаць праграму PowerPoint, якая ёсць на любым камп'ютары або анлайн-сэрвісы Prezi, Google-прэзентацыя і іншыя.
Простыя парады для стварэння прыгожых прэзентацый.
Водгук
Мэта водгука - абудзіць цікавасць да твора ў іншых, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад прачытанага, растлумачыць, якія пачуцці абудзіў твор.
- У водгуку карыстайцеся выразамі: я думаю..., на мой погляд..., апавяданне вядзецца ад імя..., у ім паведамляецца..., нельга застацца абыякавым..., вельмі ўсхвалявала... .
- Памятайце, што пачынаецца водгук з таго, што ў творы(вершы, апавяданні, аповесці) расказваецца пра...; затым прыводзяцца факты: "...было гэта так..." і фармулюецца вывад: "нельга забыць...".
- Растлумачце, чым выкліканы вашы пачуцці: "... не чытаў такіх кароткіх па форме і багатых па зместу твораў пра вайну", "няма ў вершы ваенных падзей, ёсць толькі прырода, стомленая, абрабаваная, пакрыўджаная і воін-віцязь у стоптаным жыце", "верш уражвае суровай стрыманасцю, нейкай унутраннай засярожанасцю, аўтар нібы баіцца сказаць лішняе слова. Але сам змест верша і аўтарскае апавяданне наводзяць на думку аб помсце, якой жылі ў гады вайны ўсе савецкія людзі".
Як пісаць сачыненне
Этап
|
Рабі так
|
Звярні ўвагу
|
1. Выбіраем тэму
|
Падумай, што цікавага ў гэтай тэме.
|
Адкажы на пытанне: ці блізкая тэма асабіста табе?
|
Узваж, ці зможаш яе “раскрыць”.
|
Падумай, яую інфармацыю неабходна ўкласці ў сачыненне. Ці правільна ты зразумеў загаловак?
| |
2. Збіраем матэрыял
|
Збірай матэрыял з твора.
|
Падкрэслі цікавыя цытаты. Занатуй галоўнае.
|
А што ты ведаеш пра
гістарычныя ўмовы, у якіх пісаўся твор?
|
Разгарні падручнік гісторыі, паразмаўляй з бацькамі, настаўнікамі.
| |
Ці актуальная праблема цяпер?
|
“Правядзі” сачыненне праз уласны вопыт. Можа, штосьці падобнае адбывалася з табой?
| |
3. Стварэнне плана
|
Сядзь і коратка выкладзі на паперы ўсё, што ведаеш. Добра, калі фразы кароткія. Пранумаруй думкі.
|
Да гэтага этапа ўсе задумкі проста не змяшчаліся ў галаве. Калі правільна падыдзеш да стварэння плана, зразумееш, што пісаць давядзецца не так і многа.
|
4. Напісанне чарнавіка
|
А зараз пішы!
|
Спыняйся, перачытвай папярэднія фразы. Гэта дапаможа адпачыць і зберажэ прыгажосць маўлення.
|
Структура! Не забудзь пра ўступ, асноўную частку, заключэнне. Менавіта ў такой паслядоўнасці!
|
Не перастарайся з уступам і заключэннем. Па-першае, пішы паводле тэмы, па-другое, не блытай іх з асноўнай часткай па памеры і тэматыцы.
| |
Звяртай увагу на правільнае афармленне работы. Гэта зберажэ час пазней.
|
Цытаты ўпрыгожваюць твор. Галоўнае, не перастарайся.
| |
5. Перачытванне чарнавіка, праўкі
|
Паглядзі на сачыненне свежым вокам. У ім ёсць што выправіць!
|
Падумай, ці адказаў ты на пытанне тэмы.
Калі не ведаеш, як пішацца слова, замяні яго іншым.
Калі раней не хапіла часу на эфектную канцоўку, вярніся да яе яшчэ раз.
Прызнайся сабе: твая работа лагічная?
|
6. Кансультацыя настаўніка
|
Беражы час! Папярэдне зрабі паметкі.
|
Пытайся дакладна, па сутнасці. Не старайся перачытаць яму ўсю работу, пытаючыся пры гэтым: “Я тут правільна напісаў?”
|
7. Афармленне сачынення ў сшытку
|
Не спяшайся. Правільна раздзялі сачыненне на абзацы
|
А ці перачытаў ты чарнавік яшчэ раз перад перапісваннем?
|
Як падрыхтавацца да выразнага чытання твора
- некалькі разоў прачытайце твор, разабярыцеся ў тым, што і як пісьменнік хацеў выказаць у ім,як ён характарызуе сваіх герояў, выяўляе адносіны да іх або як выказвае ўласныя адносіны да жыцця, свае думкі і настроі;
- звярніце асаблівую ўвагу на інтанацыю, тэмп чытання, на тое, дзе трэба расстаўляць лагічныя націскі, дзе захоўваць паўзы (у вершаваных творах не толькі пры знаках рыпынку, але і ў канцы вершаваных радкоў);
- не забывайце і пра такія прыёмы выразнасці, як міміка, жэсты, пастава, адпаведныя зместу твора, яго настрою, характарыстыцы герояў-персанажаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий