Каляндар роднай прыроды


Малюнкі родныя і з’явы!
Як вы мне любы, як цікавы!

1. Прачытайце абразок З.Бядулі "Зямля" і скажыце:

  • Якім пачуццём прасякнуты твор? 
  • Чым з'яўляецца для пісьменніка родная зямля? 
  • Праз якія вобразы перадаецца хараство зямлі? 

2. Прачытайце ўрывак з паэмы "Дзясяты падмурак" Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі" і разгледзьце рэпрадукцыю карціны Э.Рымаровіча "Студзень".

  • Які настрой стварае П.Трус у вершы? 
  • Якія колеры пераважаюць на рэпрадукцыі мастака? 
  • Што на ваш погляд, яднае літаратурны твор і жывапіснае палатно? 

3. Пазнаёмцеся з вершам Рыгора Барадуліна "Уцякала зіма ад вясны" і скажыце:

  • Ці згодны вы з тым, што ён нагадвае казачную гісторыю? 
  • Што казачнае ў гэтым творы? 
  • Які троп дапамагае стварыць казачныя вобразы вясны і зімы? 

4. Анатоль Вялюгін "Спелы бор".

  • Якія незвычайныя малюнкі стварае паэт у вершы? 
  • Ці можна наступны фотаздымак уявіць у якасці ілюстрацыі да верша? Патлумачце адказ.

  • Як вы думаеце, чаму верш А.Вялюгіна атрымаў такую назву?

5. А.Коршак "Кляновы ліст".

  • Які настрой ствараецца гэтым вершам? 
  • Патлумачце сэнс першага вершаванага радка і вызначце, як называецца выкарыстаны тут троп.  
  • Разгледзце рэпрадукцыю карціны Э.Рымаровіча "Пачатак лістапада". Якой бачыць восень мастак? Ці ёсць агульнае ва ўспрыманні восені мастаком і паэтам?


6. І.Грамовіч "Воблакі"
  • Ці даводзілася вам назіраць за воблакамі? На што падобны воблакі на фотаздымках?



  • Якое апісанне воблакаў з твора І.Грамовіча найбольш спадабалася? Зачытайце яго.
  • Знайдзіце і выпішыце азначэнні да слова "воблакі", якія ўжываюцца ў празаічнай замалёўцы.
  • Якія думкі пісьменніка пра воблакі вам найбольш запомніліся? Выпішыце іх у сшытак.
  • Паразважайце, чаму воблакі - гэта "мары маленства, мары аб пазнанні нязведанага".

Пытанні і заданні да раздзела:

  1. Узнавіце ў памяці назвы твораў і іх аўтараў.
  2. Успомніце творы, якія вас асабліва захапілі? З дапамогай якіх мастацкіх сродкаў(тропаў) ствараюцца такія апісанні прыроды?
  3. Падбярыце прыклады мастацкіх сродкаў з вывучаных у гэтым раздзеле твораў.
  4. Разгледзьце ўважліва рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў (на выбар) і падрыхтуйце вуснае паведамленне на тэму: "Прыгажосць прыроды роднага краю". Выкарыстайце пры гэтым урыўкі вывучаных твораў.
  5. Складзіце разважанне на тэму: "Чаму чалавеку неабходна шанаваць родную зямлю".

Комментариев нет:

Отправить комментарий