Сэрцам народжаны спеў


Паклон ім, жніўным і калядным,
Жартоўным, сумным і крутым,
І як бяздонне непраглядным,
І нібы сонца залатым.

1. Прачытайце выказванні пра народную песню славутых дзеячоў нашай краіны і адкажыце на пытанні:
  • Чаму Ніл Гілевіч не ўяўляе свайго жыцця без народнай песні?
  • Што дае песня кожнаму з нас?
  • Чаму кожны народ шануе і зберагае сваю вусна-паэтычную творчасць?
2. Пазнаёмцеся з тэкстамі і відэазапісамі беларускіх народных песень.
3. Паслухайце беларускую народную песню "Блаславі, маці, вясну заклікаці..." ў выкананні беларускага этна-гурта з Гомелю "Бан-Жвірба" і адкажыце на пытанні:
  • Ці адрозніваецца яе змест ад аднайменнай народнай песні, змешчанай у вашым падручніку? Як вы думаеце, чаму?
  • Якія спадзяванні ўскладвалі людзі на прыход вясны?
  • Раскажыце, што вы ведаеце, пра беларускі народны абрад Гукання вясны?
4. Пазнаёмцеся з відэаролікам пра Купалле і падрыхтуйце вуснае паведамленне пра гэта беларускае народнае свята.


5. Успомніце, якія песні называюцца літаратурнымі, і паслухайце песню на верш Алеся Ставера "Жураўлі на Палессе ляцяць" у выкананні беларускага гурта "Песняры":

Пытанні і заданні да раздзела:

1. Успомніце, якія тропы часта ўжываюцца ў беларускіх народных песнях і разгадайце крыжаванку.

2. На якія віды падзяляюцца беларускія абрадавыя песні? Ахарактарызуйце іх.
3. Падрыхтуйце невялікае разважанне на тэму "Для чаго патрэбна людзям песня".
4. Выканайце выніковы тэст па раздзеле.

Комментариев нет:

Отправить комментарий