Святло далёкай зоркі


Якая асалода жыць,
Знаць вартасць кожнае гадзіны,
Тым, што адкрыта, даражыць,
І адкрываць за дзівам дзіва!

1. Як вы разумееце слова фантастыка?


2. Раіса Баравікова "Казкі астранаўта" (можна спампаваць). Прачытайце твор "Гальштучнік" (урывак з "Аповесці чатырох падарожжаў") і дакажыце, што гэты твор адносіцца да жанру фантастыкі.

  • Разгадайце крыжаванку па апавяданні "Гальштучнік":

3. Дзінтра Шулцэ "Роберцік".

  • Разгадайце крыжаванку, каб праверыць свае веды па творы:
  • Уявіце больш дэталёва і канкрэтна, чым у творы, прыгоды Роберціка на планеце Зямля, якія пераканалі яго, што яна лепшая за Фаіс, жывая. (дадумайце за аўтара, намалюйце словамі яго сустрэчы з людзьмі, жывёламі і г.д.)
  • Якія праблемы, закранутыя ў творы, актуальныя і на Зямлі?
  • Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Язэпа Драздовіча "Пейзаж на Сатурне" і апішыце свае ўражанні ад карціны.
  • Картинки по запросу Дроздович Пейзаж на Сатурне
 Пытанні і заданні да раздзела:
  1. Выканайце тэст, каб праверыць свае веды па раздзеле.
  2. Складзіце сінквейн на тэму "Фантастыка".
  3. Раскажыце пра свой любімы фантастычны твор(беларускага, рускага або замежнага аўтара) або прыдумайце ўласнае фантастычнае апавяданне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий