Чалавек - гэта цэлы свет


Дружба павінна быць вялікая, моцная і вечная.

1. Паразважайце над зместам наступных прыказак:

  • Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам. 
  • І ў шчасці і ў радасці чалавеку нельга без сябра быць. 
  • Сяброўства даражэйшае за золата. 
  • Лепшая надзея і дапамога ў дарозе - таварыш. 
  • Дружба робіць вялікую справу. 

2. Прачытайце апавяданне Алены Васілевіч "Сябры" і разгадайце крыжаванку (на фоне кадр з мультфільма "Кацяня па імені Гаў"(рэжыссёр - Леў Атаманаў):
  • Ці можна назваць хлопчыкаў сапраўднымі сябрамі? Абргунтуйце думку.
  • Складіце план  апавядання, перакажыце яго.
  • З пачуццямі якога біблейскага персанажа можна параўнаць перажыванні Грышы (Ной, блудны сын, яго старэйшы брат)?  Патлумачце адказ.

3.  Пазнаёмцеся з аповесцю Кузьмы Чорнага "Насцечка" і выканайце тэст , каб праверыць, як вы засвоілі змест твора.
  • Разгадайце крыжаванку па аповесці:

  • Намалюйце слоўны партрэт Насцечкі і Сержа па наступным плане: 
                    1)Знешнасць;
                    2)Узрост;
                    3)Рысы характару;
                    4)Асаблівасці мовы;
                    5)Узаемаадносіны з іншымі героямі твора.


Пытанні і заданні да раздзела:
  1. Выканайце выніковы тэст
  2. Складзіце сінквейн на тэму "Дружба". 
  3. Падрыхтуйце вуснае разважанне "Для чаго патрэбны чалавеку сябры?"

Комментариев нет:

Отправить комментарий