Покліч мінулых стагоддзяў


З сівых камянёў мінуўшчыны складаюцца прыступкі будучыні.
Рэрых

1. Прачытайце эпіграф да раздзела, разгледзьце рэпрадукцыю карціны Язэпа Драздовіча і адкажыце на пытанне: чаму мы павінны ведаць сваю гісторыю, помніць мінулае?
Я.Драздовіч "Мінулае"
2. Прачытайце ўрыўкі (1,8,9,10 раздзелы) з паэмы Лявона Случаніна "Рагнеда" (можна спампаваць) і раскажыце, якой паўстае перад намі гордая палачанка (падбярыце патрэбныя азначэнні)?
  • Прачытайце паэму поўнасцю і раскажыце пра першага полацкага князя Рагвалода;
  • Што вам асабліва запомнілася з прачытанага?

3. Пазнаёмцеся з кнігай Уладзіміра Бутрамеева "Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай"(можна спампаваць).
  • Прачытайце матэрыял пра Рагвалода і яго дачку і параўнайце вобраз Рагнеды ў празаічным тэксце У.Бутрамеева з вобразам, створаным Л.Случаніным;
  • Складзіце сінквейн на тэму "Рагнеда";
  • Як вы разумееце сэнс радка: "Кожны народ памятае заснавальнікаў княжацкіх і царскіх дынастый"? 
  • Падрыхтуйце паведамленне пра аднаго з заснавальнікаў полацкага княжаскага роду. 

4. Пазнаёмцеся за зборнікам абразкоў і апавяданняў Сяргея Тарасава "Фрэскі" (можна спампаваць). Прачытайце абразок "Ефрасіння Полацкая" і разгадайце крыжаванку (Фонам для крыжаванкі з'яўляецца работа Н.Клімавай "Св.Ефрасіння Полацкая").
  • Чым заслужыла Ефрасіння шырокую вядомасць, любоў і ўдзячнасць сучаснікаў і нашчадкаў? 
  • Якую памяць яна пакінула пасля сябе на зямлі? 

5. Прачытайце ўрыўкі з рамана "Крыжакі" Генрыха Сянкевіча "Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны" і апішыце словамі поле бітвы, удзельнікаў бітвы, апісаныя Г.Сянкевічам. Пастарайцеся выкарыстоўваць як мага больш слоў з твора. 

  • Разгадайце крыжаванку па творы (Фон для крыжаванкі - фрагмент карціны Я.Матэйкі "Бітва пад Грунвальдам).


Пытанні і заданні да раздзела:


1. Складзіце параўнальную характарыстыку Рагнеды і Ефрасінні Полацкай па плане:

  • знешнасць 
  • паходжанне 
  • рысы характару 
  • жыцыёвая пазіцыя 
  • справы 
  • месца ў гісторыі 
2. На аснове твораў, якія вывучалі, і дадатковага матэрыялу падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю "Полацк - культурная сталіца Беларусі". Звярніце ўвагу на наступнае:

  • Кароткая гістарычная даведка пра горад. 
  • Выявы некалькіх культурных і археалагічных помнікаў. 
  • Славутыя палачане. 
3. Праверце свае веды, выканайце тэст па раздзеле.

4. Падрыхтуйце вуснае выказванне "Я ганаруся слаўнай мінуўшчынай роднай зямлі".

Комментариев нет:

Отправить комментарий