Зямля мая - зялёны дом

Дзе ж падзецца беднай той прыродзе,
У прыроды менее сяброў...

1. Прачытайце верш Пімена Панчанкі "Сармацкае кадзіла". Знайдзіце ў тэксце верша назвы раслін, занесеных у Чырвоную кнігу. Якія з іх вам вядомы?
  • Што значаць лекавыя расліны ў жыцці чалавека? Спытайце ў сваіх бабуль, якія лекавыя расліны яны ведаюць, калі збіралі іх і як лячыліся імі? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
  • Як пераклікаюцца з дадзеным вершам наступныя радкі П.Панчанкі:
Не люблю я слова "пакарыцель",
Не люблю я слова "ўладар".
Вось зямля зялёная, бярыце
Для жыцця, для шчасця і для мар.

2. Іван Пташнікаў "Алені".
  • Аднаві правільную паслядоўнасць падзей у апавяданні.
  • Падрыхтуй творчы пераказ на адну з тэм: "У восеньскім лесе", "Сустрэча з птушкамі", "У лес па грыбы", "Ах, якія смачныя ягады!".
  • Звярніце ўвагу на тое, з якой любоўю апісвае прыроду аўтар. Як вы лічыце, з якой мэтай ён гэта робіць?
  • Звярніце ўвагу на радкі з твора: "Мама ніколі не слухала Іркі". Як вы ацэньваеце адносіны Іркі і маці?
  • Хто вінаваты ў тым, што Ірка захварэла?
  • Разгадайце крыжаванку па гэтым творы:
3. Алесь Жук "Стары бабёр".
  • Што вы даведаліся пра жыццё баброў?
  • Разгадайце крыжаванку па творы.
  • У вольны час пазнаёмцеся з кінастужкай "Паляванне на Апошняга жураўля", знятай па аднайменнай аповесці А.Жука. Якія ўражанні засталіся пасля прагляду фільма?


4. Я. Маўр "Багіра".
  • Што вы даведаліся пра характар і паводзіны кошкі?
  • Які жыццёвы ўрок дала Багіра людзям, прытуліўшы хворае кацянятка?
  • Калі ў вас ёсць хатні сябар (сабака, кошка ці іншая жывёліна або птушка), складзіце пра яго вусную замалёўку.

Пытанні і заданні да раздзела:

  1. Выберыце з прапанаваных эпітэтаў тыя, якія адлюстроўваюць ваш настрой пасля прачытання твораў гэтага раздзела: светлы, радасны, шчымлівы, горкі, гарэзлівы, спакойны, абыякавы, рашучы. Дапоўніце сваімі эпітэтамі. Патлумачце свой выбар.
  2. Выканайце тэст, каб праверыць свае веды па раздзеле.
  3. Намалюйце малюнкі-ілюстрацыі, падбярыце да іх радкі з прачытаных твораў. Стварыце калектыўную прэзентацыю "Зямля мая - зялёны дом".
  4. Напішыце міні-сачыненне па радках "Хто птушку пакрыўдзіць, той сам сабе здрадзіць".

    Комментариев нет:

    Отправить комментарий