Іван Грамовіч


Картинки по запросу Іван Грамовіч

Іван Іванавіч Грамовіч нарадзіўся 26.07.1918 г. у вёсцы Закружка Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Першае апавяданне надрукаваў у 1935 г. (альманах «Аднагодкі»).

Скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1939). У 1939-1945 гг. - у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх часцях як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах. Працаваў загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Беларусь» (1946-1953), адказным сакратаром часопіса «Маладосць» (1953-1954). У 1956 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Быў начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм» (1956-1957), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1957-1958), літкансультантам СП БССР (1958-1969), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык» (1970-1975). Сябра СП СССР з 1946 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).
Памёр 02.07.1986 г.

Аўтар апавяданняў, нарысаў, аповесцей, зборнікаў апавяданняў для дзяцей, зборнікаў гумару. У часопісе «Полымя» апублікаваў першую частку рамана «Іду з табой, Масква!» (1953). Выйшлі кнігі ўспамінаў «У сховах памяці і сэрца» (1983), нататак «Зялёны долар - чорны забойца» (1985). Выйшлі «Выбранае» (1968, 1988) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1978).
Аўтар сцэнарыяў дакументальных і відавых фільмаў «Памяццю сэрца» (1962), «Паэт у дарозе» (1963), «Паўлік і партфель» (1963).
Пераклаў з расейскай і ўкраінскай моў аповесць М.Носава «Дзённік Колі Сініцына» (1955), раман У.Кочатава «Браты Яршовы» (1960), паасобныя творы А.Голубевай, А.Кавінькі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий