ВІА "Сябры"


Картинки по запросу
"Сябры" — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, утвораны ў 1974 годзе, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь.

Улетку 1975 года кіраўніцтва калектывам было прапанавана Валянціну Бадзьяраву. У 1977 годзе ВІА «Сябры» стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай песні, прысвечанага 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі з песняй «Гімн Зямлі» Аляксандры Пахмутавай. У 1978 годзе выходзіць спачатку міні-альбом «Кася» з трох песень, а потым і першы паўнафарматны альбом гурта — «Усім на планеце».

У тым жа годзе кампазітар з Барнаула Алег Іваноў напісаў песню «Дзяўчына з Палесся», якая пазней стане вядомая як «Алеся». Неўзабаве яна з'явілася ў рэпертуары «Сяброў» і яе прэм'ера ўпершыню адбылася ў 1978 годзе на Цэнтральным тэлебачанні ў перадачы «Шырэй круг», і далей на тэлевізійным конкурсе «З песняй па жыцці», на якім ансамбль ганараваўся званнем «лаўрэата». Гэтыя выступы прынеслі «Сябрам» ўсесаюзную вядомасць. Ансамбль становіцца частым госцем розных радыё і тэлеперадач.

У 1981 годзе Анатоль Ярмоленка змяніў Валянціна Бадзьярава на пасадзе мастацкага кіраўніка калектыву. У гэтым жа годзе калектыў з песняй «Алеся» выйшаў у фінал фэстываля «Песня-81».

Яшчэ адной усенародна вядомай працай калектыву стала песня «Вы шуміце, бярозы», якую беларускі кампазітар Эдуард Ханок склаў у 1983 годзе. Cлова песні былі напісаныя ў 1954 годзе беларускім паэтам Нілам Гілевічам.

Вядомы шматлікім слухачам па песням: «Шуміце бярозы» («Лягу-прылягу»), «Крынічанька», «Гуляць, дык гуляць!», «Полька Беларуская» і многія іншыя.

Комментариев нет:

Отправить комментарий