(Урыўкі з рамана «Крыжакі¹»)
У абодвух арміях сэрцы ваяроў ужо грукалі, нібы молаты, але трубы ўсё яшчэ не давалі сігналу да бою.
Настала хвіліна чакання, можа, болып цяжкая, чым сама бітва. На полі, якраз паміж немцамі і каралеўскай арміяй, бліжэй да Таненберга, высілася купка вячыстых дубоў, на якія пазалазілі мясцовыя сяляне, каб паглядзець на барацьбу двух такіх вялікіх войскаў, якіх свет не бачыў з даўніх часоў. Акрамя гэтай купкі дубоў, на полі нічога не было відаць, яно было пустым, шэрым, змрочным, падобным да змярцвелага стэпу. Толькі вецер гуляў па ім... Вочы рыцараў міжволі спыняліся на гэтай злавеснай, маўклівай раўніне. Хмары, якія праносіліся па небе, час ад часу засцілі сонца, і тады на іх падаў змрочны страшнаваты цень.
Раптам узнялася віхура. Яна зашумела ў лесе, сарвала тысячы лісцяў, кінулася ў поле, узвіхрыла сухія сцяблінкі траў, падняла хмары пылу і шпурнула іх у вочы крыжакам. Якраз у гэтую хвіліну паветра ўскалыхнулі прарэзлівыя гукі рагоў і труб, і ўсё літоўскае крыло сарвалася з месца накшталт незлічонай чарады птушак. Ліцвіны адразу ж, як яны звыклі, шпарка памкнуліся ўперад. Коні выцягнулі шыі, прытулілі вушы і паскакалі што ёсць духу, вершнікі, размахваючы мечамі і суліцамі2, з аглушальным крыкам ляцелі на левае крыло крыжакоў.
Якраз там і быў магістр3. Прайшло ягонае хваляванне, з вачэй ужо не слёзы ліліся, а сыпалі іскры. Убачыўшы цьму наступаючых ліцвінаў, ён павярнуўся да Фрыдрыха Валенрода, які кіраваў адпаведным крылом, і сказаў яму:
— Вітаўт выступіў першы. Пачынайце ж і вы ў імя Бога!
I ўзмахам правай рукі ён паслаў на бой чатырнаццаць харугваў4 жалезнага рыцарства.
— 3 намі Бог! — усклікнуў Валенрод.
Харугвы нахілілі дзіды5 і пайшлі спачатку няспешным крокам. Але як камень, скінуты з гары, падае і набірае ўсё болыпую хуткасць, так і крыжакі неўзабаве перайшлі на рысь, потым на галоп і паляцелі страшныя, неўтаймаваныя, нібы лавіна, якая павінна ўсё скрышыць, знесці ўсё перад сабой.

Зямля дрыжэла і трэслася пад імі.
...Першыя шэрагі ліцвінаў, найлепей узброеныя, у якіх былі заможныя гаспадары, палеглі пластом на зямлі. Наступныя разлютавана кінуліся на крыжацтва, цалкам закутае ў сталёвыя даспехі, на конях, ахаваных сталлю... Суліцы, шаблі, вастрыі рагацін6, палкі з насаджаным на іх крэмнем ці абабітыя цвікамі адскоквалі ад жалезных пласцін, як ад скалы ці ад муроў замка. Усім цяжарам людзей і коней наваліліся крыжакі на няшчасныя атрады Вітаўта...
Болыпая частка войска адступала ў бок возера Любень, за ёй кінуліся ў пагоню галоўныя нямецкія сілы...

Другая, меншая частка войска Вітаўта, у якой былі тры смаленскія палкі, адыходзіла да польскага крыла, яе цяснілі шэсць нямецкіх харугваў, а потым да іх далучыліся і тыя, хто вярнуўся з пагоні. Лепш узброеныя смаленцы супраціўляліся больш упарта. Тут бітва разгарнулася за кожны крок, бадай што за кожную пядзю зямлі. Адзін са смаленскіх палкоў быў амаль поўнасцю выбіты. Два другія абараняліся з раз'юшанасцю і адчаем. Але немцаў, якія ўжо лічылі сябе пераможцамі, нішто не магло стрымаць. Некаторыя іх харугвы ахапіў баявы запал. Многія з рыцараў падганялі коней шпорамі, уздымалі іх дыбка і кідаліся ўсляпую ў самую гушчу ворагаў з узнятым мячом або сякерай. Удары іх мячоў і бердышоў7 былі нечалавечай сілы, і ўся лава, адцясняючы, топчучы і крышачы смаленскіх рыцараў і іх коней, зайшла ў бок пярэдняму і галоўнаму польскім атрадам, што ўжо каля гадзіны біліся з немцамі...
— Ліцвіны вяртаюцца! — пачуліся раптам радасныя галасы палякаў.
I адгадалі. Ліцвіны, якіх можна было разбіць, але нельга перамагчы, вярталіся назад і з прарэзлівымі крыкамі, як віхор, імчаліся на сваіх шпаркіх конях.
Тут некалькі крыжацкіх комтураў8 паскакалі да магістра.
— Ратуйцеся! — закрычаў збялелымі вуснамі комтур Эльблонга. — Ратуйце сябе і Ордэн, пакуль нас не акружылі!
Але, як сапраўдны рыцар, Ульрык толькі змрочна паглядзеў на яго і, узняўшы рукі ўгору, усклікнуў:
— Не дай Бог, каб я пакінуў гэтае поле, на якім палегла столькі мужных! Не дай мне Бог!
Ён крыкнуў рыцарам, каб ішлі за ім, і рынуўся ў самы вір бітвы. Тут якраз падаспелі ліцвіны, і пачалася такая сеча, такая калатня, што чалавечае вока ўжо нічога не магло згледзець.
Магістр, паранены вастрыём ліцвінскай суліцы, яшчэ нейкі час адбіваў удары самлелай рукой, а потым зваліўся, як дуб, на зямлю.
Мноства вояў, апранутых у скуры, закрыла яго, адцясняючы рыцараў назад.
* * *
...Бітва ператварылася ў знішчэнне, у нечуванае паражэнне крыжакоў — такога ў ранейшай гісторыі чалавецтва яшчэ не было. Ніколі ў хрысціянскія часы не сустракаліся ў баі дзве такія раці. А вось цяпер адна з іх амаль уся палегла, нібы зжаты палетак жыта. Здаліся тыя харугвы, якія магістр увёў у бой апошнімі...
* * *
Але бітва яшчэ доўжылася, бо многія крыжацкія харугвы лічылі за лепшае памерці, чым прасіць літасці і здацца. Згодна са сваім ваенным звычаем, яны згуртаваліся як адно вялікае кола і абараняліся, нібы статак дзікоў. Польска-ліцвін-скае войска аперазала гэтае кола, як удаў, што абвівае цела быка, і сціскала яго ўсё болей і болей. I зноў мільгалі рукі, грымелі цапы, бразгалі косы, секлі мечы, калолі рагаціны, свісталі баявыя сякеры і тапары. Немцаў высякалі, як лес, а яны паміралі маўклівыя, змрочныя, аграмадністыя, бясстрашныя.
Некаторыя з іх, прыўзняўшы забрала9, развітваліся адзін з другім, цалуючыся перад смерцю ў апошні раз, некаторыя кідаліся на злом галавы ў самае пекла бою, нібы ашалелыя, некаторыя, урэшце, забівалі самі сябе або прасілі таварыша: «Забі!»...
Гэты дзень быў для Ордэна і для ўсяго заходняга рыцарства не толькі днём найвялікшага разгрому, але і днём найвялікшай славы.
...Цэлая армія крыжакоў перастала існаваць. Пад ногі вялікаму каралю паваліўся не толькі крыжацкі Ордэн, кпе і ўся Германія...
* * *
Сонца хілілася да захаду. Прайшоў кароткі, але краплісты дождж і прыбіў пыл. Кароль і Вітаўт збіраліся паехаць на поле бітвы, але тут якраз пачалі звозіць целы загінуўшых вайскаводаў і класці перад імі. Ліцвіны прынеслі паколатае суліцамі і пакрытае пылам і крывёй цела вялікага магістра Ульрыка фон Юнгінгена, паклалі перад каралём, а ён жаласна ўздыхнуў і прамовіў:
— Гэта той, хто яшчэ сёння раніцой спадзяваўся быць вышэй, чым усе ўладары свету...
Тут слёзы, як пярліны10, пакаціліся па ягоных шчоках; праз хвіліну ёц дадаў:
— Але ён загінуў смерцю адважных, таму мы будзем услаўляць яго мужнасць і пахаваем яго з пашанай, па-хрысціянску.
Ён загадаў як след абмыць цела ў возеры, апрануць у прыгожае адзенне і, пакуль не будзе гатова труна, прыкрыць ордэнскім плашчом...

Вячэрні ветрык то завінаў, то разгортваў рознакаляровыя палотнішчы, якія шумелі, нібыта ахоўваючы сон палеглых. Удалечыні, у водблісках вечаровае зары, былі відаць атрады ліцвінаў, якія цягнулі адбітыя гарматы, што былі ўпершыню ўжыты крыжакамі ў бітве на полі...
На ўзгорку каля караля стоўпіліся славутыя рыцары; цяжка дыхаючы ад стомы, яны пазіралі на тыя харугвы і на тых ваяроў, што ляжалі ля іх ног, як глядзяць стомленыя жняцы на зжатыя і звязаныя снапы. Цяжкі быў дзень і страшны быў плён гэтага жніва, але вось наступіў ён, вялікі, святы, радасны вечар.
I ад нязмернага шчасця праясніліся твары пе-раможцаў, бо ўсе разумелі, што гэта быў вечар, які паклаў канец мучэнням і цяжкасцям не толькі гэтага дня, але і цэлых стагоддзяў.
Кароль жа, хаця і разумеў, наколькі цяжкім было паражэнне крыжакоў, пазіраў у здзіўленні перад сабой і ўрэшце запытаў:
— Няўжо тут ляжыць увесь Ордэн?..
Затым ён узняў руку і пачаў бласлаўляць не толькі тых, хто ляжаў бліжэй, але і ўсё поле бітвы між Грунвальдам і Таненбергам...
* * *
Слава і хвала табе, вялікае святое мінулае, і табе, ахвярная кроў, на векі вечныя!
1 Бітва з крыжакамі адбылася 15 ліпеня 1410 года ка-ля населеных пунктаў Грунвальд і Таненберг (цяпер — тэрыторыя Полыпчы). Супраць магутнага Тэўтонскага ордэна выступіла аб'яднанае войска Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. Наш славуты князь Вітаўт і польскі кароль Ягайла стаялі на чале гэтага войска. Бітва закончылася перамогай славянскіх народаў, якія выратавалі Еўропу ад крыжацкай навалы.
² Суліца — дубіна, пакрытая металічнымі шыпамі.
3Магістр — кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна. Тут гаворка ідзе пра вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыка фон Юнгінгена.
4 Харугва — тут: вайсковы атрад, які выступае пад адным сцягам (500—2000 воінаў).
5Дзіда (кап'ё) — доўгае дрэўка з вострым металічным наканечнікам; зброя рыцара, служыла для першай сутычкі.
6 Рагаціна — зброя ў выглядзе вострага з абодвух ба-коў нажа на доўгім дрэўку.
7 Бярдыш — шырокая доўгая сякера з лязом у выглядзе паўмесяца.
8Комтур — буйны землеўладальнік; адно з вышэйшых званняў у Ордэне.
9 Забрала — частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў.
10 Пярліна — жамчужына.

Текст хороший
ОтветитьУдалить🖖🏻🤑
УдалитьОтличный текст
ОтветитьУдалитьМне кажется не полный
ОтветитьУдалитьтам написано что это отрывок...
Удалитьа по частям где найти?
ОтветитьУдалитьПлан скам
ОтветитьУдалитьЭтот комментарий был удален автором.
ОтветитьУдалитьПодписывайтесь на канал каплунчик
ОтветитьУдалить